Schibsted 

Минск

Вакансии

1 активная вакансия

Сферы деятельности

Розничная торговля

Я хочу тут работать
×

Schibsted 

Медыяканцэрн Schibsted заснаваны ў 1839 годзе і сёння ажыццяўляе дзейнасць у 29 краінах свету. Дзейнасць канцэрна засяроджаная ў сферы навінных СМІ, выдавецкай справы, мультымедыйных СМІ, мабільных і інтэрнэт-паслуг. У Скандынавіі канцэрну Schibsted належыць шэраг папулярных выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў. Штат канцэрна налічвае блізу 7800 чалавек. Галоўны офіс канцэрна знаходзіцца ў Осла, акцыі каціруюцца на фондавай біржы Осла. 

У Беларусі Schibsted вядомы як уладальнік сэрвіса Kufar (www.kufar.by), аднаго з найбуйнейшых і найпапулярнейшых беларускіх інтэрнэт-сэрвісаў. Згодна сацыялагічным апытанням кампаніі TNS, Куфар ведае больш за 90% інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі. Штомесяц Куфар наведвае амаль мільён беларусаў. Кожны трэці з іх наведвае Куфар штодзённа. Штодня на Куфары з'яўляецца больш за 40,000 новых аб'яваў. Для забеспячэння максімальнай якасці над праверкай аб'яваў працуюць 25 мадэратараў. За месяц карыстальнікі робяць болей за 75 мільёнаў праглядаў аб'яваў. Каля 50% карыстальнікаў заходзяць на Куфар праз мабільныя прылады.

Беларускі офіс Schibsted быў адчынены ў кастрычніку 2012 года і месціцца ў цэнтры Мінску. Мы маем малады, прагрэсіўны і дружны калектыў супольнікаў, якім са спакойным сэрцам можна даверыць не толькі сваю аб'яву, але і выхаванне дзіцяці ці доследы з выкарыстаннем плутонія. Мы любім сваю справу і сваіх карыстальнікаў. Таму мы намагаемся, каб людзям было зручна прадаваць ды шукаць патрэбныя рэчы на Куфары.

 

Работа в компании

Вакансии в текущем регионе: Беларусь1

 
з/п не указана
Минск,
Октябрьская,
Купаловская